ІП чакалі большага ад дырэктывы аб лібералізацыі

03.09.2010 17:26
Архив Редакция

Беларуская бізнэс-супольнасць чакала большага ад дырэктывы № 4 прэзідэнта Беларусі. Паводле дадзенага дакумента адмяняецца абавязковае ліцэнзаванне на некаторыя віды дзейнасці. Пра гэта расказаў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў (МССПіП) Уладзімір Карагін.

Па яго словах, скарачэнне спісу відаў дзейнасці, якія падлягаюць абавязковаму ліцэнзаванню, на 16 пунктаў, з аднаго боку, вельмі пазітыўнае. Гэта, па падліках МССПіП, вызваляе ад ліцэнзавання гандлёвай дзейнасці больш за 30% беларускага бізнэсу.

Тым не менш, па словах старшыні саюза прадпрымальнікаў, для паўнавартаснай лібералізацыі беларускай эканомікі неабходна адмяніць 30 — 35 ліцэнзіяў. Сярод некранутых новай дырэктывай відаў дзейнасці Уладзімір Карагін адзначыў юрыдычныя паслугі і сферу прамысловасці, дзе па-ранейшаму дзейнічае абавязковае ліцэнзаванне.

У сувязі з гэтым беларускія дзелавыя колы працягваюць настойваць на спрашчэнні сферы падаткаабкладання і на скарачэнні ліцэнзійных працэдураў. Так, прадпрымальнікі прапаноўваюць пакінуць толькі тыя ліцэнзіі, дзе дзейнасць прадпрымальнікаў можа пагражаць жыццю і бяспецы грамадзян, а таксама нацыянальнай бяспецы дзяржавы.

Па словах Уладзіміра Карагіна, ІП патрэбныя не ліцэнзіі, а кваліфікацыйныя патрабаванні, бо наяўнасць ліцэнзій не спрыяе павышэнню нізкай прававой культуры прадпрымальнікаў і ліквідацыі прававога нігілізму.

Карагін: у эпоху лібералізацыі гэта дакумент з учорашняга дня

«Тое, што зроблена — пазітыўна і добра, бо гэта быў лішні бар’ер, лішняя адміністрацыйная працэдура», — адзначыў старшыня саюза прадпрымальнікаў. Тым не менш, па яго словах, «у эпоху абвешчанай у краіне лібералізацыі гэты ўказ — дакумент з учорашняга дня».

Па яго словах, распрацоўшчыкі дадзенага праекту не ўлічылі інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў. «У першую чаргу ўлічваліся інтарэсы ведамстваў, чыноўнікаў, якія займаюць манапольную пазіцыю. Асабліва гэта тычыцца галіновых чыноўнікаў, якія выступалі супраць адмены ліцэнзіяў і выразна трымаліся за іх, як за рычагі кіравання», — адзначыў Уладзімір Карагін.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, у цяперашні час МССПіП арганізаваў аператыўную працоўную групу па ўнясенні прапановаў у праект дырэктывы № 4 і стратэгіі дзелавога развіцця Беларусі на 2011 — 2015 гады. У склад аператыўнай працоўнай групы ўвайшлі распрацоўшчыкі нацыянальнай платформы бізнэсу Беларусі, прадстаўнікі дзелавой супольнасці. Далучыцца да працы дадзенай групы таксама могуць індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць унесці якія-небудзь прапановы па паляпшэнні дзелавога клімату ў краіне.

Такая праца пры ўдзеле індывідуальных прадпрымальнікаў, якіх непасрэдна тычацца новаўвядзенні ў заканадаўстве, з’яўляецца не толькі сусветнай практыкай, але і эфектыўным і неабходным спосабам лібералізацыі эканомікі, лічыць кіраўнік саюза прадпрымальнікаў.

Сам жа праект дакумента, па словах Уладзіміра Карагіна, рыхтаваўся пад вялікім сакрэтам. Дзелавая супольнасць фактычна не дапушчалася да абмеркавання праекту. «А павінна было б быць вынесена на ўсенароднае абмеркаванне ў дзелавых колах, каб была больш шырокая экспертная база», — дадаў Уладзімір Карагін.

Эксперт: чыноўнікі будуць па-рознаму трактаваць дырэктыву прэзідэнта

У сваю чаргу Андрэй Карпунін, старшыня Савета дырэктараў ІПА «Рэгістр» выказаў асцярогу, што міністэрствы і ведамствы будуць па-рознаму трактаваць дырэктыву прэзідэнта. «Мы правялі ўчора (2 верасня) па гарачых слядах працоўную групу па правільным разумнні ўказа аб ліцэнзаванні і, на жаль, прыйшлі да адзінай высновы: трактаванняў будзе шмат. І трактаванні будуць менавіта на ўзроўні тых міністэрстваў, якім даручана выдаваць ліцэнзіі», — заявіў спецыяліст.

Акрамя таго, Андрэй Карпунін выказаў асцярогі, што міністэрствы і ведамствы могуць прымусіць ІП наноў прайсці працэдуру ліцэнзавання да 31 снежня, а не тады, калі падыдзе тэрмін заканчэння іх ліцэнзіяў. «Мне здаецца, што гэта горш, чым перарэгістрацыя бізнэсу ва ўсёй краіне», — дадаў спецыяліст.

Тым не менш, па словах Андрэя Карпуніна, сітуацыя больш-менш праясніцца прыкладна праз месяц, калі пройдуць працоўныя групы па кожным з ліцэнзуючых органаў, ведамстваў, і калі стане зразумела, як яны будуць трактаваць ўказ. «Тады зробіцца зразумела, што добры намер аб лібералізацыі на ўзроўні некаторых міністэрстваў і ведамстваў будзе пераведзена ў адваротны бок — у пашырэнне і пагаршэння», — лічыць эксперт.

Таксама Андрэй Карпунін лічыць, што ўкараненне дакументу можа «завіснуць» на некаторы час. «Чыноўнікі ні сёння, ні заўтра, ні на працягу месяца не будуць ведаць, з якога боку падысці да гэтага пытання», — заявіў эксперт.

Карагін: дырэктыва прэзідэнта будзе спрыяць канкурэнцыі ў гандлі

Уладзімір Карагін настроены больш аптымістычна. Ён лічыць, што новая дырэктыва, калі яна будзе рэалізаваная, як любы іншы від дэманапалізацыі, стане дзейснай антыкарупцыйнай мерай. Акрамя таго, у сферы гандлю новая дырэктыва зробіцца рычагом для развіцця канкурэнцыі, што ў сваю чаргу для пакупнікоў выгадна адаб’ецца на коштахтавараў і паслуг.

Тым не менш, па словах Уладзіміра Карагіна, гэта магчыма толькі пры ўмове прыняцця комплексных, сістэмных рашэнняў. У прыватнасці, кіраўнік саюза прадпрымальнікаў упэўнены, што чыноўнікаў і ведамстваў, то бок «людзей, недатычных да эканомікі і вытворчасці» павінна быць значна менш. «Неабходна скарачаць прамежкавае звяно, бо яны прыдумляюць сабе працу, загружаюць бізнэс невытыорчымі цяжкасцямі, якія ніяк не падвояць наш ВУП», — адзначыў Уладзімір Карагін.

Как вам новость?
Головоломки